Гамяльчанін, які парушаў пад чырвона-зялёным сцягам, пазбавіўся аўтамабіля

07/07/2024 - 15:21

"Чырвона-зялёны аўтапрабег" па цэнтры Гомеля / TikTok

"Праз беларускі сцяг я езджу па ДАІ, РАУС, мая машына стаіць на штрафстаянцы, б***ць, гэта проста смешна. Вырашыў падняць патрыятызм, дух. Але прз тое, што я быў таніраваны, людзі падумалі, што мне ўсё можна. Праз тое, што засунуў беларускі сцяг, мне ўжо ўсе законы не пісаны...", — скардзіцца на непаразуменне гамяльчанін Арцём Карпенка.

24 чэрвеня ён ліхачыў у цэнтры Гомеля, а з люка тырчаў чырвона-зялёны сцяг. А цяпер запісвае відэа, у якім абвінавачвае ў сваіх бедах "каментатараў з Польшчы". На ролік звярнуў увагу "Флагшток".

Па словах Карпенкі, усё пачалося з паездкі з сябрамі на шашлыкі. Акрамя шашлыкоў у гандлёвым цэнтры сябры купілі і афіцыйныя сцягі Беларусі: "Вырашылі паказаць свой лёгкі патрыятызм, як узняць дух людзей, як падняць настрой. Узбадзёрыцца, прыцягнуць увагу", — расказвае хлопец.

Ужо ў дзень пакатушак ДАІ знайшла яго аўто. Інспектары выпісалі некалькі штрафаў: за таніроўку, за тое, што высоўваліся падчас руху, не ўключалі паваротнікі. Штрафы хлопец назваў "лаяльнымі".

Але гэтым гісторыя не скончылася. Пасля таго, як відэа патрапіла ў СМІ, Карпенку і яго сяброў выклікалі ў ДАІ. Хлопцаў аштрафавалі зноў. А 3 ліпеня ў цэнтры горада БМВ з дзёрзкім кіроўцам за рулём "выхапіў" з плыні інспектар ДПС. Хлопца перасадзілі ў міліцэйскае аўто. Інспектар патэлефанаваў начальніку і сказаў: "Я яго злавіў".

Цяпер аўтамабіль Карпенка на штрафстаянцы. Яго правяраюць на магчымасць перабіцця VIN-кода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі