Галоўрэд "Ежедневника" адказаў на абвінавачанні БТ

23/08/2019 - 08:13

Галоўны рэдактар "Ежедневника" Сяргей Сацук пацвердзіў, што сапраўды атрымліваў грошы ад бізнесоўца Віктара Мядзведскага. Але не на замоўленыя артыкулы, а на журналісцкія расследаванні. Пра гэта ён заявіў у каментары Радыё "Свабода". 

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні на тэлеканале "Беларусь 1" выйшаў сюжэт, у якім Сацука абвінавачвалі ў публікацыі замоўленых матэрыялаў наконт карупцыі ў сістэме аховы здароўя. Паведамлялася, што журналіст атрымліваў грошы ад бізнесоўца Віктара Мядзведскага за артыкулы, у якіх мусіў ачарняць яго канкурэнтаў. Сам Мядзведскі цяпер — адзін з фігурантаў "справы дактароў". 

Сацук заяўляе, што ён абвяшчаў збор грошай на журналісцкія расследаванні, як рабілі і іншыя недзяржаўныя СМІ. Па яго словах, усе грошы атрыманыя законна, з іх будуць выплачаныя падаткі. Журналіст сцвярджае, што прадстаўніца Мядзведскага дала яму грошы не на публікацыю замоўленага артыкула, а на правядзенне расследаванняў, і таксама дала матэрыялы. Расследаваннем займаўся ён і польскія калегі.

Галоўрэд "Ежедневника" пакуль што не збіраецца скардзіцца на сюжэт БТ або судзіцца з тэлеканалам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі