Галоўным трэнерам хакейнай зборнай стаў Крэйг Вудкрафт

07/06/2021 - 10:20

Як стала вядома Еўрарадыё, новым галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі як мінімум да восені прызначаны канадзец Крэйг Вудкрафт. Цяпер ён трэніруе таксама клуб КХЛ "Дынама-Мінск".

Папярэдні трэнер зборнай Міхаіл Захараў пакінуў сваю пасаду пасля таго, як каманда заняла 15-е (з 16) месца на сёлетнім чэмпіянаце свету ў Рызе.

Сімвалічна, што пераможцамі турніру сталі сёлета якраз землякі Вудкрафта — зборная Канады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі