Галоўным трэнерам ФК "Мінск" стаў Георгій Кандрацьеў

25/11/2015 - 16:55

25 лістапада прайшло пасяджэнне Апякунскага савета футбольнага клуба "Мінск". На ім быў прааналізаваны выступ каманды вышэйшай лігі і разглядаліся кадравыя пытанні.

Апякунскі савет падзякаваў галоўнаму трэнеру Андрэю Пышніку і яго трэнерскаму штабу. Аднак кантракт з ім вырашылі не працягваць. Як перадаюць "Беларускія навіны", падставай было названае "невыкананне пастаўленых перад камандай задач".

На пасаду галоўнага трэнера каманды запрасілі экс-настаўніка нацыянальнай зборнай Георгія Кандрацьева. Мяркуецца, што ён здолее надаць больш дынамічнае развіццё клубу. У рашэнні запрасіць Кандрацьева адыграў ролю і яго досвед працы з маладымі футбалістамі. Менавіта пад яго кіраўніцтвам маладзёжная зборная Беларусі заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы і прыняла ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Фота: goals.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі