Рамонт у галоўным корпусе БДУ / Мінскбуд
На рэканструкцыю зачынілі галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Цяпер у будынку ідуць дэмантажныя работы, паведамляе "Мінскбуд". У блоку А, які размяшчаецца паралельна праспекту Незалежнасці, будаўнікі разабралі перагародкі і зашыўкі, дэмантавалі старыя камунікацыі, столі і бетонныя падлогі, збілі тынкоўку са сцен. Там займаюцца ўзмацненнем канструкцый і выкладваюць новыя перагародкі.
У блоку, дзе размяшчалася ўніверсітэцкая бібліятэка, належыць дэмантаваць і вывезці каля 80 тон старых стэлажоў. Іх разрэжуць на метал.
Работы па замене даху з захаваннем канфігурацыі практычна завершаныя.
Адзначаецца, што на аб'екце ўжо працуюць электрамантажнікі. У красавіку тут будуць працаваць сантэхнікі, а ў траўні — тынкоўшчыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут