Футбольнае мінскае "Дынама" развіталася з галоўным трэнерам

31/05/2019 - 19:05

Раман Піліпчук пакідае пасаду галоўнага трэнера ў футбольным клубе "Дынама-Мінск". Прэс-служба клуба тлумачыць гэта "прапанаваным пераглядам кантрактных абавязацельстваў з прычыны часова нестабільнай фінансавай сітуацыі".

Галоўны трэнер звальняецца па пагадненні бакоў. Разам з ім сыходзяць ягоныя асістэнты: Дзяніс Папоў, Уладзімір Уласенка і Іван Піліпчук.

Раман Піліпчук узначальваў трэнерскі штаб "Дынама" з 1 лютага 2019 года. 

Кіраваць камандай у Віцебску будзе Радзіслаў Арлоўскі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі