Футбалісты мінскага "Дынама" сталі чэмпіёнамі Беларусі

27/11/2023 - 05:12

Мінскія дынамаўцы пасля перамогі ў Бабруйску / dinamo-minsk.by

Футбалісты мінскага "Дынама" сталі чэмпіёнамі Беларусі. У перадапошнім туры яны разграмілі ў Бабруйску "Белшыну" (4:0) і сталі недасягальныя для гродзенскага "Нёмана", у якога срэбра. Мінулы раз дынамаўцы выйгравалі чэмпіянат нашай краіны 19 гадоў таму.

А за бронзу барацьба працягнецца ў апошнім туры. На яе прэтэндуюць "Тарпеда-БелАЗ" (49 ачкоў), "Іслач" (47) і БАТЭ (47). 2 снежня жодзінцы згуляюць у гасцях з мінскім "Дынама", БАТЭ — з "Шахцёрам", а "Іслач" — з "Мінскам".

t.me/abffby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі