Футбалісты мінскага "Дынама" разграмілі брэсцкіх аднаклубнікаў

05/10/2015 - 18:28

5 кастрычніка ў Мінску на стадыёне "Трактар" прайшоў матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі паміж сталічным "Дынама" і яго брэсцкімі аднаклубнікамі.

Перамогу святкавалі мінчукі з лікам 4:1. Прычым два голы ў браму брэстаўчан забіў Удоджы.

Гэтай перамогай сталічны клуб перапыніў сваю бязвыйгрышную серыю, якая склала 8 матчаў. Да гэтага мінскае "Дынама" прайграла чатыры гульні і чатыры разы згуляла ўнічыю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі