Футбаліст стаў на калені перад арбітрам, каб ён залічыў адменены гол

28/08/2019 - 19:39

Футбаліст стаў на калені перад арбітрам, каб ён залічыў адменены гол. Гэты рэдкі выпадак адбыўся ў матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе паміж НФК і "Лідай". Госці забілі трэці гол, але было падазрэнне, што меў месца афсайд. Галоўны арбітр адмяніў гол, аднак вырашыў параіцца ў бакавым суддзёй. У гэты момант і стаў на калені перад арбітрам гулец "Ліды", аўтар забітага мяча. Гол быў усё ж залічаны. НФК у выніку прайграў гасцям з лікам 1:3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі