Францыя ўводзіць памежны кантроль на месяц, у перыяд правядзення кліматычнай канферэнцыі ААН, заявіў міністр ўнутраных спраў Францыі Бернар Казнеў.
Міністр патлумачыў, што на канферэнцыю ў Парыжы збяруцца дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, і ўсё гэта “ва ўмовах тэрарыстычнай пагрозы і рызык парушэнняў грамадскага парадку”.
Пагранічны кантроль у Францыі будзе адноўлены з 13 лістапада тэрмінам на месяц.
Дагляд і праверка пашпартоў будзе ладзіцца на межах з усімі суседнімі краінамі Шэнгенскай прасторы — Бельгіяй, Люксембургам, Германіяй, Швейцарыяй, Італіяй і Іспаніяй.
Канферэнцыі ААН па пытаннях клімату пачнецца ў Парыжы 30 лістапада і завершыцца 11 снежня. Яе мэта – аб’яднанне намаганняў для барацьбы з глабальным пацяпленнем і агульнымі зменамі клімату.
Прадстаўнікі больш за 200 краін, у тым ліку каля 80 лідэраў дзяржаў, прымуць у ёй удзел.
Фота: travelblog.org