Фотарэпартаж: У Мінску выступіў Алег "Джагер"

29/05/2017 - 10:19

28 траўня ў рэстаране "Сябры" адбыўся канцэрт Алега Мінакова "Джагера", лідара гурта Rouble Zone

Сам музыка з'ехаў з Беларусі ў 1997 годзе, апошні канцэрт гурта адбыўся ў 2011-м. 

Цяпер "Джагер" прыехаў на радзіму, скарыстаўшыся магчымасцю пяцідзённага бязвізавага візіту. Падчас прыезду яму прапанавалі арганізаваць канцэрт. Музыкаў гурта Rouble Zone на выступе не было: "Джагеру" дапамаглі запрошаныя музыкі. 

Праграма канцэрту напалову складалася са старых песень Rouble Zone, напалову — з новых: як сказаў сам "Джагер", многія з іх прагучалі ўпершыню. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі