Фотафакт: У Віцебску карова прыйшла ў “Карону”

05/08/2018 - 12:22

У Віцебску карова прыйшла ў гіпермаркет “Карона”. Жывёлу заўважылі мясцовыя жыхары, зрабілі фота і выклалі ў паблікі Вконтакте.

На здымках бачна, што карова спачатку зацікавілася кавярняй “Амстэрдам”, якая размяшчаецца ля гіпермаркета, а потым легла пад сцяной гандлёвага цэнтра.

Каму належыць карова і куды яна потым падзелася —  невядома.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі