Флісавую байку Зяленскага прадалі больш чым за 100 тыс. еўра

07/05/2022 - 09:49
Уладзімір Зяленскі / афіцыйны тэлеграм-канал прэзідэнта Украіны

Флісавую байку на маланцы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага прадалі на аўкцыёне ў Лондане за 90 тыс. фунтаў — гэта каля 105 тысяч еўра, піша The Telegraph.

Гэты прадмет адзення з гардэробу Зяленскага вы маглі бачыць на ўсіх яго фатаграфіях з першых жа дзён вайны.

Аўкцыён арганізаваў у Лондане хату Christie’s, ён праводзіўся ў падтрымку Украіны. Кіраваў ім асабіста Борыс Джонсан, а Зяленскі звярнуўся да яго ўдзельнікаў па відэасувязі. Ён пахваліў Вялікабрытанію і “адважнага Борыса”, які асабіста прыязджаў у Кіеў.

Падчас аўкцыёну можна было купіць не толькі байку Зяленскага, але і экскурсію па Кіеве з мэрам Віталём Клічко. Джонсан асобнае пахваліў гэты лот і сказаў, што сам ён ужо пабываў на экскурсіі з кіеўскім мэрам.

Месяц таму Newsweek пісаў, што анлайн-пляцоўкі пачалі прадаваць “футболкі як у Зяленскага”. Аліўкава-зялёная футболка са знакам Узброеных сіл Украіны прадаецца на некалькіх анлайн-пляцоўках. У такой футболцы Зяленскага бачылі падчас віртуальнага сузвону з прадстаўнікамі розных краін: у ёй ён выступаў перад Кангрэсам ЗША, канадскім і еўрапейскімі парламентамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі