Наступствы ўкраінскага ўдару па Самары / Exilenova
Уночы на 15-га жніўня ўкраінцы ўдарылі па цэлях у расійскай Самары. Адна з ракет "Фламінга" магла трапіць па корпусе 106А ракетна-касмічнага цэнтра "Прагрэс" — важнага прадпрыемства расійскай касмічнай галіны.
У корпусе 106А на ракеты-носьбіты "Саюз-2" усталёўваюць бартавую электроніку, сістэмы кіравання, кабелі і прыборы. Гэта значыць, фактычна збіраюць іх "нервовую сістэму". Побач размешчаны корпус 106Б, дзе праходзіць фінальная зборка.
Ракеты "Саюз-2" выкарыстоўваюцца для вываду на арбіту спадарожнікаў. У тым ліку і вайсковых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут