Філосаф Уладзімір Мацкевіч сёмы дзень трымае галадоўку за кратамі

10/02/2022 - 07:27

Філосаф Уладзімір Мацкевіч сёмы дзень трымае галадоўку за кратамі. Палітвязень патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.

Мацкевіча ўтрымліваюць у СІЗА № 1 у Мінску. Летась яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". За кратамі ён ужо больш за паўгода.

Уладзімір Мацкевіч пачаў галадоўку 4 лютага. Пасля дзесяці дзён "галадоўкі на вадзе" ён гатовы перайсці "да сухой галадоўкі".

@methodology_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі