У Беларусь зноў заляцела расійская ракета-дрон "Бандэроль"

16/10/2026 - 13:00

Ракета-дрон "Бандэроль" / zhzh.com.ua

Зранку каля 9-й гадзіны ў паветраную прастору Беларусі заляцела ракета-дрон "Бандэроль", перадае Радыё Свабода.

Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала "єРадар", у 9:05 яна пачала рухацца ўглыб Беларусі цераз Брагін Гомельскай вобласці, але потым развярнулася ў кірунку Чарнігава. Пра яе далейшы маршрут болей пакуль нічога не вядома.

Украінскія ўлады зранку паведамілі пра абстрэлы памежных з Беларуссю Валынскай і Ровенскай абласцей.

Ракета-дрон "Бандэроль" развівае хуткасць да 650 кіламетраў за гадзіну.

Папярэдняя "Бандэроль" упала 22 жніўня ў наваколлі Капаткевічаў Петрыкаўскага раёну Гомельшчыны. Афіцыйных каментароў з беларускага боку не было. Украінскія рэсурсы сцвярджалі, што ў ракеты закончылася паліва і яна звалілася ў полі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі