Туман і замаразкі прагназуюць у Беларусі ў суботу

16/10/2026 - 14:29

Туман, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У суботу, 17 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўдні краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі чакаецца туман, месцамі слабы галалёд. Бачнасць у тумане складзе 100-500 метраў, таму сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да 10 градусаў цяпла. Месцамі па краіне, а па поўначы ў многіх раёнах прагназуюцца замаразкі 0...-3 градусы. Удзень паветра прагрэецца ад +9 градусаў па паўночным захадзе да +17 градусаў па паўднёвым усходзе.

У нядзелю, 18 кастрычніка, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты. Уначы будзе 3-10 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым усходзе — да 12 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +9 градусаў па паўночным захадзе да +17 градусаў па паўднёвым усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі