Фігурант “справы патрыётаў” Яўген Палтаржыцкі пераведзены пад хатні арышт

22/05/2017 - 08:43

Фігурант “справы патрыётаў” Яўген Палтаржыцкі пераведзены пад хатні арышт, інфармуе сайт spring96.org. З 21 сакавіка да 19 траўня яго ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ.

Палтаржыцкі — гісторык паводле адукацыі, вучыўся ў Польшчы па праграме Каліноўскага. Вясной 2017-га яму выставілі афіцыйныя абвінавачванні “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” і “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання”. У прапагандысцкіх сюжэтах на дзяржаўных тэлеканалах паказвалі якраз Яўгена Палтаржыцкага, які паказаў “схрон з арматурай” у Налібоцкай пушчы.

Такім чынам, у СІЗА КДБ і МУС застаюцца яшчэ 16 чалавек, якія праходзяць па справе “Белага легіёна”.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі