FIFA афіцыйна аб'явіла пра пашырэнне колькасці ўдзельнікаў чэмпіянату свету

10/01/2017 - 12:33

FIFA афіцыйна аб'явіла пра пашырэнне колькасці ўдзельнікаў фінальнай часткі футбольнага чэмпіянату свету. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 2026 года. Як інфармуе прэс-служба Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый, у фінале паўдзельнічаюць 48 каманд (на чэмпіянаце свету 2014 года ў Бразіліі бралі ўдзел 32 каманды). Іх падзеляць на 3 групы па 16 камандаў.

Дарэчы, пры новым фармаце правядзення сусветнага першынства на групавым этапе могуць адмяніць нічыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі