Femen: У нас ёсць асабістыя прэтэнзіі да Аляксандра Лукашэнкі

21/07/2017 - 15:49

Еўрарадыё: Ці вядома, што цяпер з Анджалінай?

Ганна Гуцол: На жаль, нічога не ведаем пакуль. Падазраем, што цяпер яна на допыце ў службе бяспекі прэзідэнта. Спадзяемся, што мы яе знойдзем у паліцыі. Разам з адвакатам мы цяпер яе вытэлефаноўваем і спрабуем знайсці. Але мы верым, што сітуацыя ва Украіне змянілася. Цяпер ужо не часы Януковіча. Дзякуй Богу, гэта не часы Лукашэнкі і гэта не яго краіна. Таму мы спадзяемся, што ўсё будзе добра, усё будзе ў прававым, юрыдычным рэчышчы, што мы з ёй сустрэнемся ў судзе, ці ў паліцыі, і вырашаць яе пытанне будзем па законе.

Еўрарадыё: Вярнемся да палітычнай тэмы. Ваша незадаволенасць прыманнем Лукашэнкі на такім высокім узроўні зразумелая, але ёсць жа і палітычныя, і эканамічныя дамоўленасці, якія цікавыя абодвум краінам?

Ганна Гуцол: Нам вельмі шмат казалі пра выгаду палітычных сувязяў з Расіяй і Пуціным, і цяпер мы бачым наступствы гэтага. Насамрэч, ніякія эканамічныя выгады не маюць значэння, калі парушаюцца правы і свабоды чалавека. У Беларусі яны парушаюцца. І мы з вамі сталі таму сведкамі. І мы не можам дазволіць, каб такое адбывалася ў нашай краіне, каб на афіцыйным узроўні прымалі дыктатара Лукашэнку. Гэта усё! Я думаю, яны ўсё роўна паміж сабой дамовяцца, але гэта наша права, гэта наша слова, і мы супраць.

Еўрарадыё: Як думаеце, ці сапсавалі вы настрой двум прэзідэнтам?

Ганна Гуцол: Думаю, так!

Еўрарадыё: Лукашэнка пакуль застаецца ў Кіеве. Ці чакаць якога працягу?

Ганна Гуцол: Гэта таксама сакрэт, які мы не будзем разгалошваць. Паверце, калі мы нешта задумалі і будзем рэалізоўваць, то вы гэта ўбачыце!

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі