Фактчэкінг: колькі насамрэч у Беларусі людзей за рысай беднасці

01/06/2018 - 16:06

У СМІ з'явілася лічба пра колькасць людзей у Беларусі, якія знаходзяцца за рысай беднасці — 559 600 чалавек. Гэтая лічба заснаваная на дадзеных з Белстата аб узроўні малазабяспечанасці насельніцтва — 5,9% і колькасці насельніцтва ў краіне — 9 мільёнаў 484,3 тысячы чалавек. Зыходзячы з гэтых дадзеных, журналісты і вылічылі дакладную колькасць бедных людзей. Аднак, аказалася, што гэтая лічба няверная.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў Белстаце, узровень малазабяспечанасці насельніцтва заснаваны на дадзеных выбарачнага (!) абследавання. Таму нельга казаць пра абсалютныя лічбы. Гаворка можа ісці толькі пра часткі і адсоткі. Інакш атрымліваем сітуацыю, калі вялікую частку 2017 года і першы квартал 2018 года ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва заставаўся аднолькавым — 5,9%.

Пры гэтым, колькасць насельніцтва памяншаецца, таму людзей за рысай беднасці становіцца нібыта больш. Але гэта не так. У параўнанні з першым кварталам 2017 года бедных нават стала менш.

 

 

 

Узровень малазабяспечанасці насельніцтва:

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі