Facebook купіў беларускую кампанію, якая распрацавала дадатак MSQRD

09/03/2016 - 17:16

Facebook купіў беларускую кампанію, якая распрацавала праграму MSQRD. Гэтая праграма дазваляе накладаць маскі на твары ў рэальным часе і здымаць з імі сэлфі і відэа. Сёння гэтым дадаткам карыстаюцца больш за 10 мільёнаў чалавек.

Інфармацыю пра куплю беларускай кампаніі пацвердзіў ментар і інвестар праекта MSQRD Юрый Гурскі. Па звестках у СМІ, заснавальнікі кампаніі MSQRD Яўген Няўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін пяройдуць на працу ў лонданскі офіс Facebook.

Сума ўгоды не паведамляецца.

Пакуль Facebook не інтэгруе MSQRD, дадатак будзе працаваць у якасці асобнага сэрвісу. Акрамя таго, распрацоўшчыкі абяцаюць дадаць новыя опцыі. Абяцаюць, што праграма па-ранейшаму будзе даступная бясплатна

Дарэчы, нядаўна MSQRD з'явілася на Android, але пакуль што — у бэта-версіі.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі