Еўрасаюз вырашыў пашырыць санкцыі супраць беларускага рэжыму

15/11/2021 - 10:50

Еўрасаюз вырашыў пашырыць санкцыі супраць беларускіх уладаў, перадае DW. У якасці адказу на "гібрыдныя атакі і інструменталізацыю мігрантаў" кіраўнікі МЗС краінаў ЕС дададуць у санкцыйны спіс асобаў, датычных да арганізацыі міграцыйнага крызісу.

У блэкліст трапяць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія "садзейнічаюць арганізаваным і падтрыманым рэжымам Лукашэнкі нелегальным перасячэнням мяжы ЕС".

Канкрэтны спіс тых, хто трапіць пад новыя санкцыі, з'явіцца пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі