Еўрасаюз узгадніў санкцыі супраць Ірана за пастаўкі баявых дронаў Расіі

19/10/2022 - 17:05
Расія іранскімі дронамі атакуе Украіну / Reuters

Еўрасаюз узгадніў санкцыі супраць Ірана за пастаўкі баявых дронаў Расіі, якая іх выкарыстоўвае ва Украіне, піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы. У "чорны спіс" трапяць 7 асобаў (сярод іх — тры генералы) і вытворца беспілотных лятальных апаратаў "Шахед" — кампанія Shahed Aviation Industries. Як вядома, Іран адмаўляе пастаўкі ў РФ баявых дронаў. Але Украіна і яе еўрапейскія саюзнікі ўжо сабралі дастатковую колькасць доказаў адваротнага.

Эксперты ЕС па санкцыях збіраліся на нараду ў сераду. Чакаецца, што новыя санкцыі супраць Ірана разгледзіць саміт у чацвер. Яны прадугледжваюць замарожванне актываў і забарону на паездкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі