Дыпламаты прыйшлі падтрымаць палітвязня Уладзіслава Беладзеда
Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Мінскага гарадскога суда, каб падтрымаць палітвязня каталіцкага верніка Уладзіслава Беладзеда. Сэлфі дыпламатаў з'явілася на старонцы амбасады Германіі ў Беларусі.
Уладзіслаў Беладзед — каталіцкі вернік, выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, выкладчык катэхізісу ў мінскім Архікафедральным саборы.
Яго затрымалі 31 траўня 2023 года за актыўны ўдзел у малітвах падчас мірных пратэстаў 2020 года. Беладзеда некалькі разоў арыштоўвалі па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", ён правёў у ізалятары 45 дзён.
Цяпер яго вінавацяць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
130 ч. 1 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
343 ч. 1 — выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару;
368 ч. 1 — абраза Лукашэнкі;
369 — абраза прадстаўніка ўлады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут