Еўракамісія аштрафавала Google на 1,49 млрд еўра

20/03/2019 - 15:56

Еўракамісія аштрафавала Google на 1,49 млрд еўра. Такому рашэнню папярэднічала працяглае расследаванне фактаў парушэння еўрапейскіх нормаў канкурэнцыі пры размяшчэнні рэкламы (антыманапольных правілаў), інфармуе прэс-служба Еўракамісіі.

Высветлілася, што з 2006-га амерыканская кампанія абмяжоўвала кантракты на рэкламу канкурэнтаў: Google заключаў дамовы з іншымі сайтамі і забараняў канкурэнтам размяшчаць рэкламу ў іх пошукавых выдачах.

Гэта не першы такі штраф, які Google атрымлівае ад Еўракамісіі. У 2017 годзе кампанія была пакарана штрафам на суму 2,42 млрд еўра за парушэнні ў працы на рынку пошукавых сістэм.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі