Адменены міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне". Прычына — пандэмія каранавіруса. У афіцыйным паведамленні Еўрапейская вяшчальная карпарацыя піша пра "складанае рашэнне" і тое, што конкурс "правесці немагчыма".
"Еўрабачанне" мусіла прайсці ў траўні ў Нідэрландах (у Ротэрдаме). Прадстаўніком Беларусі быў абраны гурт VAL з беларускамоўнай песняй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.