ЕС заклікае ўлады Беларусі вызваліць філосафа Уладзіміра Мацкевіча

16/02/2022 - 13:00

Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі вызваліць філосафа Уладзіміра Мацкевіча. З заявай выступіў спецыяльны прадстаўнік EC па правах чалавека Іман Гілмар. Ён нагадаў, што Мацкевіч галадае за кратамі ўжо 13-ы дзень, з аўторка трымае сухую галадоўку. "Я заклікаю неадкладна і безумоўна вызваліць Уладзіміра Мацкевіча і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, колькасць якіх дасягнула 1061", — піша Гілмар.

Таксама з заклікам вызваліць Мацкевіча выступілі дыпламатычныя прадстаўніцтвы еўрапейскіх краін у Беларусі. "Асноўныя свабоды павінны быць забяспечаныя. Вызваліце Уладзіміра!" — гаворыцца ў заяве, апублікаванай Прадстаўніцтвам ЕС у Беларусі.

Уладзімір Мацкевіч ужо паўгода за кратамі. Летась яму выставілі абвінавачанне ў "арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда. Праваабаронцы прызналі Мацкевіча палітвязнем. Яго ўтрымліваюць у СІЗА № 1 у Мінску.

facebook.com/EUinBelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі