Еўрасаюз абяцае даставіць беларусам вакцыны ад COVID-19. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен напісала ў Twitter, што "ЕС падзяліўся з нашымі ўсходнімі партнёрамі 13 мільёнамі доз вакцыны". І плануецца гэтую лічбу павялічыць.
"Мы даставім вакцыны і беларусам", — падкрэслівае кіраўніца Еўракамісіі. Іншых падрабязнасцяў гэтага праекту, які здзяйсняецца ў рамках "Усходняга партнёрства", пакуль няма. Як вядома, у пачатку лета 2021-га афіцыйны Мінск прыпыніў свой удзел у гэтай ініцыятыве. Гэта было названа "адказам на санкцыі ЕС".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут