Эрдаган праехаў на аўтобусе без кіроўцы

01/02/2021 - 15:51

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган праехаў на першым турэцкім беспілотным электрычным аўтобусе. Ён выпрабаваў яго на тэрыторыі каля свайго палаца ў Анкары. І, відаць, застаўся задаволены.

Аўтобус, распрацаваны турэцкімі кампаніямі, можа праехаць на адной зарадцы каля 300 км. У яго салоне змяшчаюцца 52 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі