Экспертыза засведчыла, што пра лагеры для пратэстоўцаў гаварыў Карпянкоў

02/02/2021 - 15:42

Экспертыза засведчыла, што пра лагеры для беларускіх пратэстоўцаў гаварыў цяперашні намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў. У МУС і МЗС сцвярджалі, што скандальны аўдыёзапіс — фэйк.

Незалежную экспертызу замовіў партал TUT.by, яе выканала расійскае бюро "ГлавЭксперт". Зроблена выснова, што голас на аўдыязапісе належыць Карпянкову. У запісе не было выяўлена прыкметаў мантажу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі