Карона / BBC
Урад Вялікабрытаніі можа выключыць Эндру Маунтбаттэн-Віндзора з лініі каралеўскага спадкаемства, паведамляе ВВС.
У чацвер увечары Эндру быў арыштаваны на 11 гадзін. Пазней яго вызвалілі, але ён застаецца пад следствам па падазрэнні ў злоўжыванні службовым становішчам. Калі міністры прымуць такое рашэнне, Эндру ніколі не зможа стаць каралём Вялікабрытаніі, незалежна ад вынікаў паліцэйскага расследавання.
Цяпер брат караля Чарльза III Эндру застаецца восьмым у чарзе на трон. У кастрычніку мінулага года ён быў пазбаўлены ўсіх сваіх тытулаў з-за яго сувязяў з педафілам-фінансістам Джэфры Эпштэйнам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут