Алег Іваноў / sb.by
Савет Рэспублікі датэрмінова спыніў паўнамоцтвы Алега Іванова. Дакумент зарэгістраваны 4 лістапада ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, але пакуль яшчэ не апублікаваны, таму матывацыя звальнення пакуль невядомая.
Да канца кастрычніка 2025-га Іваноў быў гендырэктарам Гродзенскага мясакамбіната. Прыкладна тыдзень таму стала вядома, што цяпер прадпрыемства ўзначаліла Вольга Янушка. Раней яна кіравала Ваўкавыскім мясакамбінатам.
Сёлета ў верасні-кастрычніку МУС і КДК двойчы паведамлялі пра затрыманні на мясакамбінатах, заўважыла "Наша Ніва". Справы датычылі карупцыйных злачынстваў. Праўда, у гэтых выпадках гаворка ішла пра Мінскую вобласць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут