Экс-дыпламата асудзілі на 10 гадоў за здраду дзяржаве

18/08/2021 - 16:17

Днямі закончыўся суд над былым супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Аляксандрам Сакалоўскім. Яго вінавацілі ў здрадзе дзяржаве, таму суд над ім быў закрытым. Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", мужчыну асудзілі на 10 гадоў зняволення.

Адзін з сяброў дыпламата расказаў журналістам, што затрымалі Сакалоўскага яшчэ ў 2019 годзе. З таго часу ён сядзеў у СІЗА КДБ. 

"Ён ведаў, што яго затрымаюць, але пра дэталі справы не распаўсюджваўся. Вядома толькі, што гэта звязана з нейкім яго ўчынкам ці то 10-гадовай, ці то 12-гадовай даўніны, які ён здзейсніў калі працаваў консулам у Літве", — паведаміў мужчына. 

Былыя калегі Сакалоўскага кажуць, што ён працаваў на розных пасадах у МЗС, за мяжой і ў самім міністэрстве, але нічым асаблівым не вылучаўся. Дыпламаты падазраюць, што Сакалоўскі мог супрацоўнічаць са спецслужбамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі