Генадзь Туміловіч / pressball.by
Экс-брамніка футбольнай зборнай Беларусі Генадзя Туміловіча абвясцілі ў вышук. Яго імя ў базе даных расійскага МУС заўважыла выданне "Трыбуна".
Паведамляецца, што Туміловіча дадалі ў гэтую базу 19 жніўня. Шукаюць яго паводле запыту Мінска ў рамках крымінальнай справы.
У 2020-м Туміловіч публічна адмовіўся падтрымліваць лукашэнку на выбарах, а потым асудзіў амапаўцаў, якія збівалі пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут