ЕБРР палепшыў прагноз наконт росту беларускай эканомікі у 2018 годзе

09/05/2018 - 14:30

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця палепшыў прагноз наконт росту беларускай эканомікі ў 2018 годзе. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе банка па эканамічных перспектывах рэгіёну, інфармуе БЕЛТА.

Паводле прагнозаў ЕБРР, эканоміка Беларусі сёлета вырасце на 3%, а не на 2%, як было ў папярэднім прагнозе. Дарэчы, 3% складзе рост беларускай эканомікі і ў 2019 годзе, мяркуюць эксперты банка.

Эксперты ЕБРР канстатуюць, што эканоміка Беларусі аднаўляецца: па выніках 2017 года ВУП вырас на 2,4%, сёлета за I квартал — на 5,1%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі