Дзясяткі людзей сабраліся на дзень народзінаў Касцюшкі (фота)

04/02/2019 - 15:45

Дзясяткі людзей сабраліся сёння ў Марачоўшчыне (каля Косава ў Івацэвіцкім раёне), каб традыцыйна адзначыць дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі (1746-1817), паведамляе "Белсат"

Штогод 4 лютага амбасадары ЗША, Польшчы, Украіны, а таксама прадстаўнікі іншых дыпламатычных прадстаўніцтваў узгадваюць ураджэнца Беларусі і змагара за свабоду.

Сёлета свята ўпершыню прайшло каля першага ў Беларусі помніка Тадэвушу Андрэю Банавентуру Касцюшку. Помнік быў усталяваны ў 2018 годзе на грошы, сабраныя праз краўдфандынг.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі