Дзяржсакратар ЗША: мы вітаем імкненне беларусаў да дэмакратыі. Жыве Беларусь!

03/07/2021 - 12:34
Энтані Блінкен / Reuters

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен напісаў твіт пра вызваленне Мінска ад фашыстаў. "Сёння спаўняецца 77 гадоў са дня заканчэння жорсткай акупацыі Мінска нацысцкай Германіяй. Гэта нагадвае нам пра змаганне беларусаў за светлую будучыню, якое дагэтуль працягваецца. Народу Беларусі: Злучаныя Штаты падтрымліваюць вашае імкненне да годнасці, свабоды і дэмакратыі. Жыве Беларусь!" — заявіў ён. 

Раней 3 ліпеня ЗША паабяцалі прыцягнуць беларускія ўлады да адказнасці за закрыццё мяжы з Украінай. У Белым доме лічаць, што такім чынам Мінск спрабуе адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў краіне.

Энтані Блінкен — дзяржаўны сакратар ЗША ў адміністрацыі Джо Байдэна. Пры ім Вашынгтон размарозіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да беларускіх афіцыйных асобаў і прадпрыемстваў яшчэ ў сярэдзіне 2000-х, і ўвёў новыя абмежаванні.

3 ліпеня ў Беларусі святкуецца Дзень Незалежнасці. 77 гадоў таму, 3 ліпеня 1944 года, Чырвоная армія вызваліла Мінск падчас аперацыі "Багратыён".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі