Дзяржбанк развіцця Кітая выдзеліць "Беларусбанку" крэдыт на 100 млн долараў

02/10/2016 - 12:13

Дзяржаўны банк Кітая выдзеліць "Беларусбанку" 100 млн долараў на фінансаванне бягучай дзейнасці. Мемарандум аб выдзяленні крэдыту тэрмінам на тры гады быў падпісаны ў Пекіне, дзе з 28 па 30 верасня знаходзіўся з дзяржаўным візітам Аляксандр Лукашэнка.

Як тлумачыць прэс-служба "Беларусбанка", дакумент выказвае намеры кітайскага банка вылучыць "Беларусбанку" 100 млн даляраў з 300-мільённай крэдытнай лініі, адкрытай у рамках генеральнага крэдытнага пагаднення ад 2015 года. Яшчэ адным бокам мемарандума выступіла Міністэрства фінансаў Беларусі. Крэдыт тэрмінам на тры гады будзе накіраваны на фінансаванне бягучай дзейнасці "Беларусбанка", паведамляе БелаПАН.

У працяг ўжо дасягнутых у чэрвені бягучага года дамоўленасцей "Беларусбанк" і Дзяржаўны банк развіцця Кітая "замацавалі свае намеры" аб фінансаванні інвестыцыйнага праекта "Славкалій" у дамове аб выбарцы крэдытных сродкаў.

Акрамя таго, "Беларусбанк" і Міністэрства фінансаў Беларусі падпісалі з кітайскай CITIC Construction Co., Ltd. пагадненне аб узаемадзеянні па стварэнні беларуска-кітайскага інвестыцыйнага фонду.

"Такім чынам, створана аснова для заснавання ў нашай краіне дэбютнай структуры, надзеленай функцыямі мабільнага універсальнага інвестыцыйнага фонду, адкрытага для прытоку капіталу не толькі з Кітая і Беларусі, але і іншых краін. Фонд зможа самастойна вызначаць аб'екты для фінансавання, не абмяжоўваючыся праектамі, што рэалізуюцца Кітаем на тэрыторыі Беларусі. Доля ўдзелу "Беларусбанка" - 40% ", – удакладняе прэс-служба.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі