Марко Рубіо, дзяржаўны сакратар ЗША / AFP/Getty Images
Дзяржаўны сакратар ЗША Марко Рубіо запэўніў еўрапейскіх лідараў, што ЗША не плануюць выходзіць з NATO.
"Мы не імкнемся да разрыву адносін, а хочам аднавіць даўнюю дружбу і найвялікшую цывілізацыю ў гісторыі чалавецтва", — цытуе BBC заяву, якую Рубіо зрабіў на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Ён раскрытыкаваў еўрапейскую іміграцыйную, гандлёвую і кліматычную палітыку, але агульны тон гэтай прамовы адчувальна адрозніваўся ад мінулагодняга выступлення віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнс.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дер Ляйен заявіла, што яе "вельмі супакоілі" заявы Рубіо.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут