Дзве гімнасткі з Расіі атрымалі беларускае грамадзянства

03/11/2022 - 08:32
Анастасія Салас / СТБ

Дзве гімнасткі з Расіі атрымалі беларускае грамадзянства. Гэта — Анастасія Салас і Ганна Каменшчыкава. Пра гэта ТАСС паведаміла галоўны трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская. "Хочацца павіншаваць іх з гэтай знамянальнай падзеяй", — заявіла яна.

Салас 20 гадоў. Яна — ураджэнка Барнаула. У Беларусі жыве з 2014-га, выступае за беларускую зборную. Мае ўзнагароды на еўрапейскіх і сусветных спаборніцтвах, удзельнічала ў Алімпіядзе 2020-га.

Каменшчыкавай 19 гадоў. Яна нарадзілася на Далёкім Усходзе Расіі (у Находцы), але пасля з бацькамі пераехала ў Беларусь. Выступае за беларускую зборную, мае ўзнагароды на міжнародных турнірах.

Нядаўна стала вядома, што беларускае грамадзянства атрымалі пяць спартсменаў з Расіі, але іх прозвішчы не называліся. Як вядома, пад санкцыямі з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны знаходзіцца не толькі расійскі, але і беларускі спорт. 

Ганна Каменшчыкава / gimnastika.pro

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі