Джэймс Алісан і Тасуку Хондзё — лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне

01/10/2018 - 10:57

Джэймс Алісан і Тасуку Хондзё — лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне за 2018 год. У панядзелак стартаваў Нобелеўскі тыдзень. Навукоўцы з ЗША і Японіі Алісан і Хондзё адзначаныя за распрацоўку новага метада імунатэрапіі рака.

2 кастрычніка абвесцяць нобелеўскага лаўрэата па фізіцы.

Сума Нобелеўскай прэміі сёлета складае каля 940 тысяч долараў. Як вядома, прэмія па літаратуры за 2018 год уручацца не будзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі