Käärijä / eurovision.tv
Першы паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне" 2023 года пройдзе ў брытанскім Ліверпулі 9 траўня. Шоу пачнецца ў 22:00 па беларускім часе і прадоўжыцца, як чакаецца, каля дзвюх з паловай гадзін. Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы будуць выбраны дзесяць фіналістаў, якія зноў выйдуць на сцэну "Еўрабачання" ў рамках фіналу 13 траўня.
Глядзець прамы эфір першага паўфіналу "Еўрабачання" можна анлайн дзякуючы Youtube-трансляцыі арганізатараў.
Вось хто будзе выступаць у першым паўфінале "Еўрабачання" (у парадку выхаду на сцэну):
Лідарамі першага паўфіналу букмекеры называюць прадстаўнікоў Швецыі і Фінляндыі. У іх на сёння таксама самыя высокія шанцы на перамогу ў"Еўрабачанні-2023".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут