Дызайнерка Каця Цікота прадставіла новую калекцыю TIKOTA INCLUSIVE

05/11/2018 - 14:57

5 лістапада ў гадзіннікавай краме “Луч” у Мінску модная дызайнерка Каця Цікота прэзентавала новую калекцыю TIKOTA INCLUSIVE. Асаблівасць калекцыі — гэта зручная вопратка для інвалідаў-калясачнікаў: джынсы-стрэйч з нізкімі кішэнямі і адмысловымі складкамі на каленях, а таксама футболкі і світшоты з прынтамі мастакоў Беларускага збору дэвіянтнага мастацтва.

Мадэлямі вытупілі вядомыя калясачнікі-актывісты: праваабаронца Сяргей Драздоўскі, Міс свету на інваліднай калясцы Аляксандра Чычыкава, фіналісткі конкурсу "Місіс Свету Беларусь" і іншыя.

Калекцыя TIKOTA INCLUSIVE стваралася пры дапамозе краўдфандынгу. На платформе ulej.by працягваецца кампанія па зборы сродкаў на пашыў 21 бясплатнай пары джынсаў для калясачнікаў з усёй Беларусі. На сёння сабрана 22% з патрэбнай сумы. Да канца кампаніі — 18 дзён.

Дарэчы, наступны крок Каці Цікоты — сумесны праект разам з гадзіннікавым заводам “Луч” па стварэнні гадзіннікаў для людзей на калясках.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі