Дырэктар Расгвардыі выклікаў арыштаванага Навальнага на двубой (відэа)

11/09/2018 - 11:13

Дырэктар Расгвардыі Віктар Золатаў выклікаў арыштаванага Аляксея Навальнага на двубой. Адпаведнае відэа з'явілася на афіцыйным Youtube-канале арганізацыі.

Золатаў паабяцаў зрабіць з вядомага расійскага апазіцыянера "добрую, сакавітую адбіўную". "Калі пачнеце з'язджаць з сатысфакцыі — будзеце слімаком", — падкрэсліў кіраўнік Расгвардыі.

Нагодай для такой заявы стала расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй (створанага Навальным) пра закупкі харчавання для Расгвардыі па завышаных цэнах. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі