У Гомелі дырэктарка тэатра звольненая за ўкладанне ўласных грошай у яго развіццё

05/10/2016 - 16:01

Дырэктарку гомельскага Маладзёжнага тэатра Зою Гарыну нечакана звальняюць праз паўгода паспяховага кіравання. Яе просяць падпісаць заяву “па згодзе бакоў”, адразу пасля чаго адзін з намеснікаў старшыні гомельскага выканкама сустракаецца з трупай тэатра і называе шэраг дзіўных прычын для звальнення.

“Першая прычына была ў тым, што дырэктар укладвала ўласныя грошы ў развіццё тэатра, — распавядае адзін з акцёраў Юры. — Дакладна не ведаю, куды яна ўкладвала свае грошы, а дзе былі грошы дзяржавы, але за час яе кіравання ў нас з’явілася рэпетыцыйная зала, пачалі рабіць прыбіральні, яшчэ нейкія падсобныя памяшканні, дэкарацыі, сталярны цэх… Атрымліваецца, што яна праявіла ініцыятыву, уклала свае грошы, а гэтага ж рабіць нельга, гэта ж дзяржаўная ўстанова. Але гэта такі мінус, які я ўспрымаю як плюс! Калі чалавек укладвае свае грошы, дык яму яшчэ і ў ногі трэба пакланіцца!”

Другая прычына звальнення — тры акцёры, якія звольніліся па ўласнай ініцыятыве на пачатку верасня. На думку чыноўніка, гэта недапушчальна, бо з тэатра людзі сыходзіць не мусяць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі