Двухгадовы хлопчык у Пінску атруціўся моючым сродкам для прыбіральні

08/04/2019 - 09:27

6 красавіка пінскія медыкі шпіталізавалі ў лякарню двухгадовага хлопчыка. Ягоны стан ацэньваецца як цяжкі, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале. 

Паведамляецца, што жыхарка Пінска адвяла сваё дзіця ў прыбіральню, а сама выйшла ў кухню. Некалькі хвілінаў хлопчык заставаўся без нагляду, а потым маці пачула яго кашаль. Вярнуўшыся, яна пабачыла, што сын выпіў невялікую колькасць дэзінфікуючага сродку, які стаяў у бутэльцы на падлозе. 

Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў праверку гэтага выпадку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі