Двое прыяцеляў кралі ровары па Беларусі і хацелі здаваць іх напракат

19/09/2019 - 07:43
vitebsk.mvd.gov.by

Віцебская міліцыя затрымала мінчука і жыхара Барысава, якія зараблялі крадзяжом ровараў у абласным цэнтры. Толькі ў Віцебску злодзеі скралі мінімум 6 ровараў. Падазраюць, што яны "працавалі" у Рэчыцы, Мазыры, Кобрыне і іншых гарадах.

Як распавяла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава, адзін з саўдзельнікаў па працы ездзіў па розных гарадах Беларусі і выкрадаў там ровары. Затым на машыне прыяцеля іх прывозілі і складавалі ў Барысаве. Аператыўнікі выявілі дома ў аднаго з злодзеяў 8 байкаў.

Пасля прыяцелі планавалі адкрыць велопрокат і здаваць крадзеныя ровары ў арэнду.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі