ДТЗ пад Валожынам: кіроўца рэйсавага аўтобуса памёр за рулём, трое пацярпелых

09/07/2019 - 18:19
ГКСЭ

9 ліпеня, у аўторак, у Валожынскім раёне за рулём рэйсавага аўтобуса памёр кіроўца. Афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў паведаміў, што трагедыя адбылася днём, прыкладна ў 13:00.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадоваму мужчыну, які кіраваў пасажырскім аўтобусам Мінск — Валожын, раптам стала дрэнна. Аўтобус з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. 70-гадовы мужчына, 85-гадовая жанчына і 23-гадовы хлопец дастаўлены ў бальніцу з траўмамі. Апошняга пасля аказання медыцынскай дапамогі адпусцілі дадому.

Супрацоўнікі Дзяржкамітэта судовых экспертыз устанаўліваюць прычыну смерці кіроўцы, піша "Мінск-Навіны".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі