Дроны зноў атакавалі Разанскі НПЗ у Расіі

05/11/2026 - 09:50

Разанскі НПЗ пасля атакі  / Exilenova+

У ноч на 5 лістапада дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Разані — гэта адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у сваёй галіне. Яго праектная магутнасць складае больш за 17 млн тон нафты ў год.

Разанскі завод вырабляе аўтамабільны бензін, дызельнае паліва, авіяцыйную газу, мазут і іншыя нафтапрадукты. У кастрычніку ён ужо быў атакаваны дронамі, пасля чаго на прадпрыемстве спынілася праца адной з асноўных установак для перапрацоўкі нафты. Сваю працу завод аднавіў толькі нядаўна.

Губернатар вобласці Павел Малкаў паведаміў пра ўзгаранні на прамысловых аб'ектах у Разані, піша hromadske.ua. Частка горада знаходзіцца без святла. Паводле Малкава, пацярпеў адзін чалавек. Ёсць звесткі, што быў атакаваны таксама склад маркетплэйса Wildberries.

Расіяне таксама ўначы атакавалі дронамі ўкраінскія гарады Дняпро і Самар. Былі параненыя тры чалавекі. Пажары ўзніклі ў прыватных дамах і на аб'ектах крытычнай інфраструктуры.

Таксама пад удар трапіла лагістычная інфраструктура Кіеўшчыны. У Бучанскім раёне пасля абстрэлу пачаўся пажар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі